Воскресенье | апреля 28,2024
Просмотр новости
Тыдзень роднай мовы стартаваў
2024-02-19

19 лютага ў каледжы пачаўся тыдзень роднай мовы. Пачаўся ён з акцыі "Далучы сваю далонь". Навучэнцы на роднай мове выказвалі шчырыя пажаданні Радзіме, сваім сябрам, блізкім і родным. Найбольш папулярнымі былі пажаданні міру, шчаслівай будучыні, росквіту і дабрабыту. Традыцыйная акцыя "Гавары са мной па-беларуску" , як заўсёды, зацікавіла навучэнцаў і прынесла задавальненне. Удзельнікі называлі беларускіх пісьменнікаў і паэтаў, успаміналі вершы, пералічвалі назвы ягад, агародніны, назвы месяцаў і дзён тыдня. У якасці прызоў атрымлівалі закладкі для кніг, на якіх размешчаны пазнавальны матэрыял аб народных прыкметах. Завяршыўся першы дзень тыдня літаратурнай віктарынай "Адгадай літаратурнага героя".

Cобытия
Лучше один раз увидеть...
Год качества
Ссылки

Мы в социальных сетях.