Среда | апреля 24,2024
Просмотр новости
Тыдзень роднай мовы
2021-02-19

У ліцэі прадаўжаецца правядзенне мерапрыемстваў тыдня роднай мовы, прысвечанага святкаванню Міжнароднага дня роднай мовы.

17 лютага ў 78 групе праведзена мерапрыемства літаратурны калейдаскоп "Паэты Навагрудчыны", якое пазнаёміла навучэнцаў з жыццём і творчасцю Самсона Пярловіча і Гаўрыіла Шутэнкі. У час мерапрыемства ў выкананні навучэнцаў гучалі творы паэтаў на розныя тэмы. Асаблівую цікавасць выклікалі вершы С. Пярловіча, прысвечаныя ліцэю і яго выкладчыкам.

18 лютага прайшла літаратурная гасцёўня “Вобразы малой радзімы і яе герояў у сучаснай беларускай літаратуры”. Навучэнцы правялі прэзентацыю твораў сучаснай беларускай літаратуры, у якіх прадстаўлены Навагрудак і яго вядомыя асобы. Такія вядомыя беларускія сучасныя пісьменнікі і паэты як Леанід Дайнека, Анатоль Бутэвіч, Юрый Татарынаў, Віктар Шніп, Віктар Сташчанюк, Павел Гацілаў, Канстанцін Тарасаў, Аркадзь Шынтар, Самсон Пярловіч неаднаразова закранаюць у сваіх творах тэму нашай малой радзімы. Прэзентацыя атрымалася цікавая  і пазнаваўчая. 

У бібліятэцы ліцэя дзейнічае кніжная выстава, прысвечаная творчасці пісьменнікаў-юбіляраў. Навучэнцы могуць пазнаёміцца з творчасцю і творамі Івана Шамякіна, Івана Мележа, Кандрата Крапівы і падрыхтавацца да літаратурнай гасцёўні.

Cобытия
Лучше один раз увидеть...
Год качества
Ссылки

Мы в социальных сетях.